У Гомельскай вобласці за суткі на пажарах загінулі тры чалавекі, паведамілі ў МНС, перадае БелТА.
21 студзеня а 17.53 паступілі звесткі аб пажары ў кватэры аднапавярховага трохкватэрнага жылога дома ў аграгарадку Нівы Жлобінскага раёна. Жыллё па вул. Моладзевай належыць жанчыне 1950 года нараджэння. На пажары выяўленыя загінулыя: сын гаспадыні 1979 года нараджэння і яго госць 1980 года нараджэння, якія не працавалі.
Сёння ў 0.41 стала вядома аб узгаранні ў жылым доме ў вёсцы Хоўхла Буда-Кашалёўскага раёна. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС мясцовыя жыхары выратавалі жонку гаспадара. Жанчына 1957 года нараджэння з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавана. На месцы знойдзены загінулы гаспадар 1956 года нараджэння.
Абставіны здарэнняў і гібелі людзей высвятляюцца.
Прэв’ю: pexels.com
Блізнятам – нямала спраў і праектаў, авену – усё будзе спорыцца ў руках.
Па меркаванні экспертаў жэсты — дэтэктар праўды.
У 2008 годзе Васільеў заняў пасаду старшыні Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.