Вы тут

Як мастакі «Беларусьфільма» працавалі над вядомымі кінакарцінамі, паказвае выстава ў Мінску


Мастацкая выстава работ мастакоў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Будучая ўвасобленая рэальнасць» экспануецца ў філіяле Прэзідэнцкай бібліятэкі ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта, паведамілі ва ўстанове, перадае БелТА.


«Дэкарацыя ў кіно патрэбна для таго, каб здымаць у ёй, а каб не здымаць яе. Яшчэ да таго, як мастак-пастаноўшчык прыступіць да працы, ён павінен мець уяўленне, як будзе знятая дэкарацыя і як потым гэтыя кадры будуць змантаваныя. Яго задача — стварыць унікальны візуальны свет фільма, які можа належаць толькі героям гэтай карціны. Праца мастака і аператара не павінна кідацца ў вочы гледачам, інакш гэта будзе дрэнная карціна», — адзначыла загадчыца філіяла Таццяна Лычагіна.

У выставачным праекце можна ўбачыць эскізы дэкарацый і касцюмаў да фільмаў «Белыя росы», «Сляды на вадзе», «Трымайся за аблокі», «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Кіндэр-Вілейскае прывядзенне», «Снайпер-2: Тунгус», «Дзяржаўная мяжа»: фільм 9-ы «Кур’еры страху».

Па словах Таццяны Лычагінай, праца мастака ў кіно заключаецца ў аднаўленні на экране ўяўленняў пра эпоху, ва ўвасабленні рэальнасці, якую хацелі б убачыць гледачы. Такі падыход дае свабоду аўтарам фільма, калі яны хочуць распавесці гісторыю адносін людзей з мінулага, якая павінна быць зразумелая і блізкая нашым сучаснікам.

«Дзейнасць мастака-пастаноўшчыка не абмяжоўваецца пабудовай дэкарацый і пашывам касцюмаў. Самы цікавы этап пачынаецца падчас здымак фільма, калі прыходзіцца працаваць прама на пляцоўцы. Калі ў акцёраў не атрымліваецца пэўная сцэна і здымкі заходзяць у тупік, рэжысёр заўсёды можа папрасіць мастака прыдумаць выхад, каб ажывіць эпізод і дапамагчы акцёрам выцягнуць патрэбныя эмоцыі. Ён павінен прама на здымачнай пляцоўцы прыдумаць, як выказаць тую ці іншую ідэю ў „рэчавым“ парадку, з дапамогай прадметаў і пластыкі», — дадала яна.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.