Вы тут

Рост колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19 прагназуецца ў Беларусі – Піневіч


У Беларусі чакаецца рост колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».


«У большай ступені чакаем ўсплёску захворвання на амбулаторным звяне. Будуць працаваць кантактныя брыгады. Калі будзе той варыянт, які мы чакаем, гэта звычайная эпідэмічная сітуацыя, накшталт той, з якой мы сутыкаемся ў сувязі з грыпам», - заявіў міністр.

 Паводле яго слоў, усе стацыянары знаходзяцца ў гатоўнасці, абноўленыя кіслародныя запасы.

Дзмітрый Піневіч удакладніў, што цяпер у краіне фіксуецца рост захворвання, у тым ліку ВРВІ. Пры гэтым экстраных мер пакуль не патрабуецца. Узровень шпіталізацыі складае не больш за 30% ад піка папярэдняй хвалі, у некаторых рэгіёнах-менш за 20%.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.