Вы тут

Бясконца дарагія і патрэбныя


Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” праходзіць па ўсё Беларусі. Аляксандр Лукашэнка далучыўся да яе.


На галоўную ёлку краіны па традыцыі прыехалі дзеці з усёй краіны: амаль 2400 малых беларусаў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Дэлегацыі былі – з выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў, кадэтаў, пераможцаў разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, найбольш актыўных у грамадскай дзейнасці школьнікаў і тых, што жывуць у рэгіёнах, забруджаных ад аварыі на ЧАЭС, і хлопчыкі, дзяўчынкі са шматдзетных сем’яў таксама ехалі ў Мінск.

Галоўнай падзеяй свята ў Палацы Рэспублікі стала навагодняе казачнае музычна-сцэнічнае шоу для ўсёй сям’і па п’есе Ганны Багачовай “Чарадзейная сіла”. Задзейнічаныя ў ім артысты Тэатральнага праекта “ТриТформаТ” (кіраўніца Вера Палякова), Прэзідэнцкі аркестр Беларусі (галоўны дырыжор Віталь Кульбакоў), вядомыя акцёры тэатра і кіно.

Сэлфі на памяць з Прэзідэнтам (БЕЛТА)

Дзяцей сабралі на спектакль загадзя. Малыя і падлеткі ў цудоўным настрою, прадчуванні свята гулялі па Палацы, фатаграфаваліся на фоне навагодніх дэкарацый у фае, гасцей забаўлялі конкурсамі ды міні-дыскатэкай.

Перад пачаткам паказу ў галоўнай зале Палаца з’явіўся Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка па традыцыі прывітаў дзяцей са сцэны галоўнай залы нашай дзяржавы: Палаца Рэспублікі.

“Мы праводзім нашу ёлку ўжо больш за чвэрць стагоддзя. І нават самыя маленькія гледачы першых навагодніх спектакляў самі ўжо сталі бацькамі. А хтосьці, можа, прывёў сюды свайго малога. Цудоўная традыцыя жыве. Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці“ звязвае два пакаленні беларусаў. Беларусаў, якія растуць і сталеюць на добрых і прыгожых гісторыях, расказаных на гэтай сцэне нашымі любімымі артыстамі”, — казаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што для яго быць тут — таксама свайго роду падарунак, бо гэта магчымасць на імгненне пераключыцца ад палітычных спраў і разам з дзецьмі акунуцца ў свет дзяцінства, у якім ёсць казка, мары і цуды: “І я шчаслівы, што за гады правядзення дабрачыннага праекта “Нашы дзеці“ кожны малы беларус не на словах, а на справе пераканаўся, ведае, што ён бясконца дарагі і патрэбны сваёй роднай краіне”.

Карыстаючыся магчымасцю, Прэзідэнт падзякаваў усім, хто робіць дзяцінства малых шчаслівым і бесклапотным. Сярод іх, па словах кіраўніка дзяржавы, настаўнікі ды выхавацелі, якія дапамагаюць засвоіць веды, урачы, якія клапоцяцца пра здароўе, будаўнікі, якія ўзводзяць школы, дзіцячыя садкі, палацы спорту, пляцоўкі ды паркі для адпачынку. Аляксандр Лукашэнка сказаў дзякуй усім, хто вырабляе для дзяцей прыгожую вопратку, цацкі, любімыя прысмакі, карысныя прадукты, гатуе для іх сняданкі ды абеды ў школах і дзіцячых садках. Падзякаваў Аляксандр Лукашэнка міліцыянерам і вайскоўцам, якія берагуць мір на нашай зямлі.

Словы падзякі ад кіраўніка дзяржавы і арганізатарам навагодніх дзіцячых свят, якія імкнуцца ўвасобіць у жыццё ўсе дзіцячыя пераднавагоднія чаканні і мары. «У гэтыя пераднавагоднія дні няма ў краіне ніводнага дзіцяці, якое б не было акружана нашым клопатам і ўвагай. Дарагія нашы дзеці! Заўсёды ведайце і памятайце: усё, што мы робім напярэдадні Новага года, і ў звычайныя працоўныя дні, – мы робім з любоўю і верай у вас», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле газеты “Звязда”

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Бясконца дарагія і патрэбныя

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.