Вы тут

Не проста павучыцца – парадніцца!


Творчая стажыроўка закончылася, а кантакты паміж яе ўдзельнікамі прадаўжаюцца. І ўжо на красавік 2022-га запланаваныя новыя сустрэчы ў Беларусі.


Шмат цёплых водгукаў пра стажыроўку даходзіць у рэдакцыю. “Засумавалі актывісты дыяспары без жывых зносін: летась не было стажыроўкі з-за кавідных абмежаванняў, – патлумачыла кіраўніца Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка. – А калі мы пачалі маніторыць сітуацыю, то пабачылі: ахвочых прыехаць вельмі шмат! Мы ўзялі групу па максімуме: 30 чалавек. І шмат ужо тых, хто “запісаўся ў чаргу”: наступная стажыроўка ў планах на красавік 2022 года. Для нас галоўнае, што ўсе ўдзельнікі стажыроўкі “па выніку” кажуць: гэта вельмі неабходна. На пачатку курсаў мы далі магчымасць кожнаму прэзентаваць сябе, зрабіць “візітную картку”: хто, адкуль, як склаўся лёс, як далучыўся да працы ў суполцы. Усім было карысна і цікава. У дыяспары працуюць розныя людзі, мы ж дапамагаем ім зблізіцца, парадніцца духоўна, стаць адной сям’ёй. Яны прыязджаюць, каб даведацца штосьці новае, “напоўніцца беларускасцю”, пасябраваць, завязаць стасункі – мы ім дапамагаем. Здорава, што і пасля стажыроўкі сяброўства прадаўжаецца, курсанты зносяцца ў сацсетках, ездзяць адзін да другога ў госці. А некаторыя ўжо нам тэлефануюць: зноў хочацца на стажыроўку!”.

Прыемна, што сёлета ўпершыню для курсантаў у Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў семінар-практыкум – яго ладзіў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры падтрымцы Мінінфармацыі ды Мінкультуры. Кіраўніца профільнага сектара апарата Упаўнаважанага Алена Бязручка расказала, як падтрымліваецца праца беларускіх суполак і творчых гуртоў з замежжа ў інфаполі Беларусі. Мы з калегам, галоўным рэдактарам часопіса “Беларусь. Belarus” Віктарам Харковым дзяліліся досведам працы, у тым ліку й з нашымі замежнымі няштатнымі аўтарамі.

Паўдзельнічалі ў размове выкладчык факультэта журналістыкі БДУ Аляксандр Градзюшка, намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы Алег Лепяшэнкаў. Размова на семінары-практыкуме выклікала жывы водгук у гасцей з замежжа.

Іван Ждановіч

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Не проста павучыцца – парадніцца!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.