Вы тут

Некрашэвіч: вучэнне «Саюзная рашучасць-2022» носіць выключна абарончы характар


Беларуска-расійскае вучэнне «Саюзная рашучасць-2022» носіць выключна абарончы характар, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Некрашэвіч.
«Хачу адзначыць, што дадзенае вучэнне носіць выключна абарончы характар. Па заканчэнні вучэння плануецца арганізаваны вывад усіх войскаў у пункты пастаяннай дыслакацыі», - сказаў Андрэй Некрашэвіч.
Беларуска-расійскае вучэнне пройдзе не толькі на беларускіх палігонах – манеўры разгорнуцца і на ўчастках мясцовасці паблізу нашых межаў, дзе на тэрыторыях сумежных краін створаны значныя групоўкі войскаў. «Некаторыя з іх дасягаюць 30 тыс.чалавек. Вялікая колькасць авіяцыі і цяжкай тэхнікі. Натуральна, не рэагаваць на гэтыя недружалюбныя для нашай краіны, для Саюзнай дзяржавы дзеянні мы не маглі», - адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення.
Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?