Вы тут

Грузавік са спіртным перакуліўся ў Гродзенскім раёне


У Гродзенскім раёне перакуліўся грузавік, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

«21 студзеня каля 15.00 кіроўца 1961 года нараджэння, кіруючы грузавым аўтамабілем маркі «ГАЗ», ехаў са Слоніма ў Гродне. Пры выездзе з вёскі Індура ён не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, аўтамабіль перакуліўся», - распавялі ў ДАІ.
У кузаве грузавіка перавозілася розная прадукцыя, у тым ліку алкагольная. У выніку ДТЗ пашкоджана да 100 л спіртнога. Кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў, пасажыраў у кабіне не было.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Прэв’ю: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.