Паводле папярэдняй інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, учора каля 21:20 вадзіцель аўтамабіля-таксі «Фальксваген», рухаючыся па вуліцы Кашавога з боку вуліцы Стаханаўскай у напрамку вуліцы Ванеева, выехаў на скрыжаванне пр. Партызанскі-вул. Кашавога на чырвоны сігнал святлафора і ўчыніў сутыкненне з аўтамабілем «Мэрсэдэс».
У выніку ДТЗ вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РУУС г. Мінска. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.
У Беларусі сёння няма ніводнага прадпрыемства, дзе б ні працавалі выпускнікі БНТУ.
Выконваючы праграму па імпартазамяшчэнні, зараз можна зарабіць сапраўды вялікія грошы.
У Баранавічах адкрылі мемарыял Героям Беларусі Андрэю Нічыпорчыку і Мікіце Куканенку.
Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.