Вы тут

Амаль 1,5 тыс. новых выпадкаў ВІЧ зарэгістравана ў Беларусі за год


У Беларусі за 2021 год зарэгістравана 1496 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, паказчык захваральнасці застаўся на ўзроўні 2020 года і склаў 16 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Больш за ўсё выпадкаў ВІЧ-інфекцыі за год выяўлена ў Гомельскай вобласці — 386, Мінску — 396, Мінскай вобласці — 264. У Брэсцкай вобласці за гэты перыяд зарэгістравана 108 выпадкаў, Віцебскай — 100, Гродзенскай — 68 і Магілёўскай — 174.

У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак асноўная доля грамадзян, у якіх упершыню выяўляюць вірус, — людзі старэйшыя за 30 гадоў. На гэтую ўзроставую групу ў 2021 годзе прыпадае 84,4 працэнта выпадкаў ВІЧ.

Па кумулятыўных дадзеных (з 1987 года), асноўным шляхам заражэння з’яўляецца палавой (66,8%), доля парэнтэральнага шляху перадачы ВІЧ (пры ўнутрывенным увядзенні наркатычных рэчываў) складае 31,1%. За 2021 год удзельная вага людзей, інфікаванне якіх адбылося палавым шляхам, складае 82,9%, доля парэнтэральнага шляху перадачы ВІЧ — 14,8%.

У агульнай структуры ВІЧ-інфіцыраваных пераважаюць мужчыны (60,7 працэнта), доля жанчын складае 39,3 працэнта. Удзельная вага жанчын, уцягнутых у эпідэмічны працэс па ВІЧ-інфекцыі за 2021 год, склала 38,1%.

У сацыяльнай структуры ВІЧ-інфіцыраваных людзей, упершыню выяўленых за мінулы год, 41 працэнт складаюць асобы рабочых спецыяльнасцей і служачыя, 33 працэнты — без пэўнай дзейнасці, 10,4 працэнта — з месцаў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».