Вы тут

З палаючай кватэры ў Баранавічах выратавалі трох чалавек, у аднаго з іх апёкі 50% цела


У Баранавічах ратавальнікі вывелі з палаючай кватэры трох чалавек — аднаго шпіталізавалі ў цяжкім стане, паведамілі ў МНС.


Фота: МНС

Інцыдэнт у пяціпавярховым жылым доме па вул. Прытыцкага, 140 адбыўся гэтай ноччу. У 2.24 у Баранавіцкі ГРАНС паступіла паведамленне аб узгаранні ў кватэры на другім паверсе. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, эвакуіравалі з кватэры траіх чалавек — жанчыну 1990 года нараджэння і двух мужчын 1973 і 1978 гадоў нараджэння. Апошні, брат гаспадыні кватэры, шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу з атручэннем і апёкамі цела, галавы, рук і ног II і IV ступені. Усяго ў пацярпелага абпалена 50 працэнтаў цела.

Агонь знішчыў мэблю, маёмасць у памяшканні кухні, дымам закураны сцены і столь у кватэры. Прычына пажару высвятляецца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.