Вы тут

Прэзідэнт прыняў з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа


Кіраўнік кантрольнага ведамства расказаў пра вынікі работы праваахоўнага боку за 2021 год. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка папрасіў Андрэя Шведа звярнуць на крымінальныя справы па экстрэмісцкай дзейнасці груп і асобных грамадзян.


«Работа па генацыдзе знайшла падтрымку ў нашага народа. На якім этапе, на якім узроўні мы знаходзімся? Тут, канечне, будзе пастаянная работа. Дзякуй Богу, што старыя яшчэ жывыя, якія нам падказваюць, у якім кірунку працаваць і дзе шукаць факты ў нашай зямлі, — задаў тэму размовы кіраўнік краіны. — Раскопкі маштабныя ідуць па Беларусі. На якім мы этапе знаходзімся? Калі прад’явім у поўным аб’ёме міжнароднай супольнасці твар людзей, нашчадкі якіх сёння ходзяць вакол Беларусі і разам з беглымі ў Польшчы, Літве і іншых краінах, у тым ліку і Украіне, спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю Беларусі, каб трапіць пад экстрэмісцкі артыкул».

Прэзідэнт папрасіў генпракурора звяртаць сур’ёзную ўвагу на праблему карупцыі ў краіне. Раней, дзеліцца Аляксандр Лукашэнка, яму асабіста прыходзілася займацца гэтай праблемай.

«Канечне, я нікуды не сыйду ад кантролю за гэтымі працэсамі, але хацеў бы, каб вы сур’ёзную ўвагу звярнулі на барацьбу з карупцыйнымі праявамі ў нашым грамадстве», — дадаў Прэзідэнт.

Яшчэ адно пытанне на парадку сустрэчы — АПК, у якім, па звестках кіраўніка краіны, занадта праблем, перадусім з падзяжом жывёлы.

«У якім становішчы справы? Як працуюць пракуроры на месцах па пераадоленні падобнай практыкі?» — запытаў Аляксандр Лукашэнка.

Генпракурор Андрэй Швед паведаміў, што колькасць зарэгістраваных злачынстваў у мінулым годзе знізілася на 8% — у тым ліку злачынствы супраць асобы: забойствы, згвалтаванні (менш на 5%). На 7 % менш людзей пакутавалі ад рук зладзеяў. Таксама суразмоўца расказаў кіраўніку краіны пра выяўленне наркапагрозы, супрацьдзеянні карупцыі, навядзенне парадку ў АПК, абароне правоў непаўналетніх.

«Прыняты меры на навядзенні парадку з дзіцячым харчаваннем у школах, па забеспячэнні мер бяспекі дзяцей, выключэнні фактаў траўматызму. Нагадаю, што ў нас была сур’ёзная праблема з дзейнасцю забаўляльных атракцыёнаў. Не было мінімальных мер бяспекі, дзеці не толькі траўміраваліся, але і былі факты гібелі», — звярнуў увагу Андрэй Швед.

Па яго словах, у мінулым годзе завершана раследаванне асноўных спраў па экстрэмісцкіх артыкулах, звязаных са спробай дзяржперавароту. 

Усяго судамі разгледжана каля 1200 крымінальных спраў, па якіх асуджана больш 1600 чалавек.

Па даручэнні кіраўніка краіны Генпракуратура падрыхтуе нараду, якая запланавана на будучы месяц, па рабоце сілавога блока. На ёй плануецца выступленне генпракурора па праблемных пытаннях і справаздачы ўсіх сілавых ведамстваў па недахопах, што выяўлены пракуратурай у паўсядзённай дзейнасці.

«Гэта новы фармат. Ён накіраваны на тое, каб аператыўна з улікам вынікаў нагляднай дзейнасці пракурораў абмеркаваць недахопы і прыняць меры па іх выдаленні. У першую чаргу, у рабоце праваахоўнага блоку», — падкрэсліў Андрэй Швед.

Асобнай тэмай на дакладзе стала раследаванне спраў аб генацыдзе насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Андрэй Швед заўважыў, што Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая праводзіць паўнацэннае раследаванне такіх фактаў. Ужо дапытаны 12, 5 тысяч чалавек, агледжана 300 месцаў масавых пахаванняў. У будучыя гады плануецца даследаваць яшчэ некалькі соцень раней невядомых месцаў масавага знішчэння мірных грамадзян.

Па словах генпракурора, маштабы трагедыі 1940-х яшчэ мае быць ацаніць. 

«Я абазначу, што афіцыйная лічба нявінна забітых і замучаных людзей у Трасцянцы больш 200 тысяч. Сёння мы маем дакументы і сведчанні, што ў Трасцянцы было знішчана не менш за 546 тысяч чалавек. Выяўляюцца новыя факты і размова ідзе, што ўжо колькасць знішчаных мірных грамадзян на тэрыторыі БССР складае каля трох мільёнаў чалавек. Гэта лічба будзе ўдакладняцца. Маштабы таго, што было ў нашай краіне ў гады Вялікай Айчыннай вайны яшчэ мае быць сур’ёзна асэнсаваць», — мяркуе Андрэй Швед.

Ён дадаў, што Прэзідэнт краіны падтрымаў ідэю правесці сёлета міжнародную канферэнцыю па пытаннях генацыду насельніцтва БССР у гады ВАВ. Аляксандру Лукашэнку перададзены праект інфармацыйна-даведачных матэрыялаў аб злачынствах, што былі здзейснены акупантамі і калабарантамі. Калі ён будзе ўхвалены кіраўніком краіны, гэтыя звесткі вышлюць генпракурорам 180 краін свету.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».