Вы тут

Чатыры чалавекі пацярпелі ў ДТЗ на тэрыторыі Светлагорскага раёна


Здарэнне, у якім пацярпелі адразу чатыры чалавекі, адбылося прыкладна ў 13.05 на тэрыторыі Светлагорскага раёна. 21-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі А6», рухаўся па аўтадарозе Р-82 «Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца». 


Фота: Гомельскі аблвыканкам

Падчас руху, паводле папярэдняй інфармацыі, заўважыўшы аўтамабіль «Пежо 406», які выязджаў з прылеглай тэрыторыі пад кіраваннем 23-гадовага кіроўцы, не прыняў меры да зніжэння хуткасці, выехаў на правую па ходзе руху паласу разгону, пасля чаго з’ехаў на абочыну, дзе страціў кантроль над кіраваннем і ў некіраваным заносе здзейсніў выезд на паласу сустрэчнага руху. Тут адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Рэно Сандэра» пад кіраваннем 46-гадовай жанчыны-кіроўцы.

Па інфармацыі УУс Гомельскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ траўмы атрымалі вадзіцелі аўтамабіляў «Аўдзі А6» і «Рэно Сандэра», а таксама два пасажыры гэтых транспартных сродкаў 48 і 72 гадоў. Усе пацярпелыя шпіталізаваны ў бальніцу.

Усяго за мінулыя выхадныя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельшчыны, адпрацоўваючы аварыйна-небяспечныя ўчасткі аўтадарог і вуліц вобласці, затрымалі 11 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартам у нецвярозым стане, і 61 — якія не маюць права кіравання. З боку пешых удзельнікаў дарожнага руху, у сваю чаргу, зарэгістравана 394 парушэнні ПДР, з іх 57 знаходзілся на праезнай частцы ў нецвярозым стане і 191 — не абазначылі сябе святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак.

За выхадныя адбылося тры ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і пяць — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.

Культура

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.