Вы тут

Лукашэнка разлічвае на значнае ўмацаванне супрацоўніцтва з Манголіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха і ўвесь мангольскі народ з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што дыялог дзвюх краін мае трывалыя гістарычныя карані, прасякнуты цеплынёй і павагай. «Манголія адной з першых прызнала суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Мы шчыра ўдзячны за аказаную падтрымку, што адыграла важную ролю на этапе станаўлення маладой беларускай дзяржавы», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў актывізацыю ў апошнія гады кантактаў з Улан-Батарам у розных сферах.

«Упэўнены, паспяховая рэалізацыя ўжо намечаных планаў і праектаў, сумесны пошук перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння дадуць магчымасць значна ўмацаваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, пашырыць яго гарызонты і падняць на якасна новы ўзровень», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ухнаагійн Хурэлсуху добрага здароўя і ўвасаблення ў жыццё ўсяго задуманага, а народу Манголіі — міру і працвітання.

У сваю чаргу Прэзідэнт Манголіі ў сваім віншавальным пасланні кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў, што 30 гадоў традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі паспяхова развіваліся ў многіх сферах, такіх як гандаль, эканоміка, сельская гаспадарка і адукацыя, садзейнічаючы працвітанню дзяржаў і дабрабыту народаў.

«Упэўнены, што нашы двухбаковыя адносіны і супрацоўніцтва будуць і ў далейшым пашырацца і ўмацоўвацца для пераадолення глабальных выклікаў, такіх як забеспячэнне ўстойлівага развіцця, барацьба з пандэміяй, змяненне клімату і апустыньванне, а таксама для дасягнення сацыяльна-эканамічных мэт і задач нашых краін», — падкрэсліў Ухнаагійн Хурэлсух.

Прэзідэнт Манголіі пажадаў Аляксандру Лукашэнку і беларускаму народу моцнага здароўя, дабрабыту і працвітання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».