Вы тут

Амаль кожны пяты беларус трапляў на вуду і губляў грошы


Даверлівыя мы людзі, аднак. Здавалася б, усё даўно ўжо ведаюць аб усіх такіх спосабах падману, а колькасць пацярпелых чамусьці не памяншаецца. Па даных апытання «Лабараторыі Касперскага» ў Беларусі, 21 % нашых суайчыннікаў паведамілі аб тым, што яны самі альбо іх блізкія гублялі грошы ў выніку тэлефоннага і анлайн-махлярства на працягу апошніх дванаццаці месяцаў мінулага года. Страты бываюць даволі значныя: у кожнага дзясятага пацярпелага інтэрнэт-ашуканцы скралі больш за тысячу беларускіх рублёў, а 17 % рэспандэнтаў паведамілі пра страту такой сумы ў выніку падману па тэлефоне.


Пры гэтым, як паказвае апытанне, амаль палова пацярпелых (48 %) вырашылі не звяртацца ў праваахоўныя органы для вяртання выкрадзеных сродкаў. А аб'ёмы тэлефоннага і анлайн-махлярства, на жаль, працягваюць расці, але...

Радуе, што мы з вамі адкрытыя да навучальнасці. Апошнім часам расце лічбавая адукаванасць насельніцтва. У прыватнасці, паводле гэтага апытання, 77 % рэспандэнтаў у Беларусі выконваюць мінімальныя правілы бяспекі ў сетцы: не адказваюць на паведамленні і лісты ад незнаёмцаў і не пераходзяць па падазроным спасылках, а 47 % выкарыстоўваюць спецыяльныя ахоўныя праграмы. Тэхнічныя меры і банальная ўважлівасць дапамогуць значна скараціць рызыкі трапіць на вуду махляроў» — каментуе Дзмітрый Кудрэвіч, прадстаўнік «Лабараторыі Касперскага» ў Беларусі.

Гэтая лабараторыя нагадвае аб базавых правілах, якія дазволяць супрацьстаяць ашуканцам:

— не паведамляйце трэцім асобам, нават калі яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў або дзяржаўных устаноў, канфідэнцыяльную інфармацыю, у тым ліку аднаразовы код з СМС або push-паведамлення;

— не пераходзьце па сумніўных спасылках з пошты, паведамленняў у месенджарах і СМС, нават калі іх вам даслалі знаёмыя;

— калі падчас званка ад вас патрабуюць неадкладна здзейсніць якое-небудзь дзеянне, пачынаюць запалохваць або, наадварот, звяртаюцца з вельмі шчодрай прапановай, хутчэй за ўсё, гэта ашуканцы — у такім выпадку лепш завяршыць званок і самастойна ператэлефанаваць у арганізацыю, якую нібыта прадстаўляе той, хто тэлефануе. Набіраць трэба не той нумар, з якога паступіў званок, а нумар, пазначаны на афіцыйным сайце;

— памятайце, калі прапанова па тэлефоне або ў інтэрнэце гучыць занадта павабна, каб быць праўдай, то, хутчэй за ўсё, гэта фэйк;

— прыміце надзейнае ахоўнае рашэнне, якое засцеражэ ад анлайн-махлярства, у прыватнасці ад фішынгу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».