Вы тут

Акцыя «Разам з камандай!» стартуе сёння ў Беларусі


Сёння, за дзесяць дзён да пачатку XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, стартуе рэспубліканская акцыя «Разам з камандай!». Галоўная мэта — падтрымаць беларускіх атлетаў на маючых адбыцца стартах у кітайскай сталіцы, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта, перадае БелТА.


Акцыя, у якой можа прыняць удзел кожны жадаючы, будзе доўжыцца да 20 лютага 2022 года. Для ўдзелу трэба падпісацца на старонку НАК Беларусі ў сацыяльнай сетцы Instagram. Таксама неабходна зрабіць фота ці відэа на фоне спартыўнага аб’екта або з прадметамі, якія асацыююцца з алімпійскім рухам і зімовымі відамі спорту, дапоўніць гэтае фота яркімі пажаданнямі беларускім атлетам. Віншаванне неабходна размясціць у сябе на старонцы, адзначыць рахунак @olympicteamby, а таксама выкарыстоўваць афіцыйныя хэштегі акцыі: #Часперамог, # TeamBY2022. Захаванне ўсіх пунктаў для ўдзелу ў акцыі абавязкова.

Зімовыя Алімпійскія Гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага. Беларусь прадставяць 29 атлетаў, якія прымуць удзел у спаборніцтвах па шасці відах спорту: біятлон, горныя лыжы, лыжныя гонкі, фрыстайл, канькабежны спорт, фігурнае катанне.'

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.