Вы тут

Сенатар: Задача культуры — актывізаваць інтэлектуальныя і духоўныя сілы народа


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам Вялікага тэатра Кацярынай Дулавай па пытаннях фарміравання і развіцця нацыянальнай культуры.


 

Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, падчас гутаркі былі абмеркаваныя пытанні далучэння дзяцей і моладзі да беларускай народнай культуры, прыцягнення і замацавання маладых кадраў у сферы культуры, а таксама дадатковыя магчымасці для дзейнасці па эстэтычным выхаванні грамадзян.

— Дзяржава надае вялікае значэнне развіццю такой важнай сферы, як культура. Бо культура — «душа» грамадства, аснова духоўна-маральных арыенціраў грамадзян, нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, найважнейшая складнікавая частка дзяржаўнай ідэалогіі.

Сёння галоўная задача — актывізаваць інтэлектуальныя і духоўныя сілы нашага народа, падтрымаць ініцыятыву ў мэтах захавання гістарычнай спадчыны, — адзначыў сенатар.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.