На сумесным пасяджэнні прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінаблвыканкама сёння абралі 13 членаў абласной камісіі па рэферэндуме. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама, перадае БелТА.
«На сумесным пасяджэнні разгледзелі пытанне аб абранні абласной камісіі па рэферэндуму. Усяго паступіла 16 прапаноў, з іх трох кандыдатаў накіравалі палітычныя партыі, сем — грамадскія аб’яднанні і шэсць прапаноў паступілі ад грамадзян шляхам падачы заяў. Сумесным рашэннем абраныя 13 членаў абласной камісіі па рэферэндуму», — распавялі ў прэс-службе.
У рэгіянальную камісію ўвойдуць прадстаўнікі РГА «Белая Русь», Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, Беларускага Фонду міру, Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Камуністычнай партыі Беларусі і іншыя.
Рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага.
Фота Мінаблвыканкама
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.