Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РУУС сталіцы ў ходзе праверачных мерапрыемстваў устанавілі факт службовай халатнасці 33-гадовай мінчанкі, якая належным чынам не выканала свае службовыя абавязкі, тым самым нанесла ўрон дзяржаве на суму звыш 43000 рублёў.
Устаноўлена, што жанчына ў лютым 2019 года, знаходзячыся на сваім рабочым месцы на пасадзе загадчыцы сектара тэхнічнага нагляду, не выканаўшы свае службовыя абавязкі па выбыцці і праверцы праведзеных падрадчыкам работ, падпісала акты выкананых работ па бягучым рамонце дахавых пакрыццяў жылых дамоў, выкананых неналежным чынам. Пр гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Вядома, што раней мінчанка да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Распачата крымінальная справа па факце службовай халатнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.