Тытул «Каралева студэнцтва Саюзнай дзяржавы — 2021» заваявала студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Вікторыя Вараб’ёва. Фінал юбілейнага 30-га расійска-беларускага конкурсу прыгажосці і творчасці «Каралева студэнцтва — 2021» прайшоў у Стаўрапалі.
У склад удзельніц конкурсу ўвайшлі 12 пераможцаў нацыянальных этапаў конкурсу Беларусі і Расіі. Нашу краіну прадстаўлялі чатыры ўдзельніцы: «Каралева студэнцтва Беларусі 2021» студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерыя Фомчанка, «Віцэ-Каралева студэнцтва Беларусі 2021» студэнтка ВДТУ Вікторыя Вараб’ёва, «Каралева творчасці Беларусі» студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Карына Саргавіцкая, «Каралева студэнцтва Натхнення Беларусі» студэнтка Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» Арына Кулік.
Фіналісткі пазмагаліся ў прамоўніцкім, інтэлектуальным, творчым конкурсах, дэфіле ў вясельных сукенках, нацыянальных гарнітурах і вячэрніх уборах.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскі саюз моладзі. У 2022 годзе конкурс праходзіць пры падтрымцы ўрада Стаўрапольскага краю.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта БРСМ
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.