Вы тут

ДАІ рэкамендуе з-за галалёдзіцы па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце


ДАІ рэкамендуе з-за галалёдзіцы па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце. Аб гэтым паведамілі ў МУС, перадае БелТА.


«Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з’явах. У найбліжэйшыя два дні на асобных участках дарог Рэспублікі захаваецца галалёдзіца. Месцамі чакаецца туман і галалёд, ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца грамадскім», — распавялі ў МУС.

Кіроўцам пры руху трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выконваць хуткасны рэжым, бяспечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў, пры магчымасці адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў, абгонаў, апярэджанняў.

Для прыцягнення ўвагі ва ўмовах недастатковай бачнасці дарогі рэкамендуецца рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.