Вы тут

Чаму варта адмовіцца ад гарбаты ў пакеціках?


Адмова ад традыцыйнай гарбаты ў пакеціках стала адным з новых экатрэндаў. Вакол гэтага прадмета заўсёды было шмат шуму: лічыцца, што ў такія мяшэчкі фасуюць самую нізкапробную сыравіну. На самай справе можна знайсці гарбату рознай якасці — ад трэцяга гатунку да вышэйшага. Але галоўная праблема — не ў змесціве, а ў самім пакеціку. Што ж з ім не так?


Фота: pixabay.com

Гарбата... з пластыкам 

Паводле вынікаў даследавання, апублікаванага амерыканскім хімічным таварыствам ASC, заварванне аднаго пластыкавага пакеціка з гарбатай пры тэмпературы 95 °C вызваляе прыкладна 11,6 млрд часціц мікрапластыку і 3,1 млрд часціц нанапластыку — поліэтыленфталату і нейлону — ў кубак з напоем. Атрымліваецца, што з кубкам гарбаты ў наш арганізм трапляе прыкладна 16 мкг палімераў. І хоць уплыў мікрапластыку ў доўгачасовай перспектыве недастаткова вывучаны, яго ўжыванне адназначна не рэкамендуецца.

Як чайныя пакецікі ўплываюць на экалагічную сітуацыю

У складзе папяровых чайных пакецікаў ёсць поліпрапілен (PP ці 05) —пластыкавы герметык. Ён не дае размакаць паперы ў гарачай вадзе, але з-за сумесі матэрыялаў такія пакецікі нельга перапрацаваць. А нейлонавыя пірамідкі могуць заставацца ў першапачатковым выглядзе дзясяткі гадоў у любым асяроддзі. Ацаніць маштаб праблемы ўтылізацыі можна на прыкладзе Вялікабрытаніі — адной з самых чайных краін Еўропы. Яе жыхары штодня выпіваюць больш за 150 млн кубкаў гарбаты, звыш 90 % — з пакецікаў, што ў перакладзе на пластыкавае смецце складае каля 150 тон у год. 

Папяровыя і нейлонавыя

Нейлонавыя пірамідкі ў гарачай вадзе вылучаюць не толькі мікрапластык, але і таксіны. Аказваецца, што і «бяспечныя» папяровыя пакецікі ўтрымліваюць пестыцыд эпіхлоргідрын, які пры награванні становіцца больш актыўным, уплывае на імунную і рэпрадуктыўную сістэмы і ўяўляе сабой канцэраген. Папяровыя пакецікі складаюцца з драўняных валокнаў максімум на 75 % з невялікім даданнем валокнаў расліны абака, а астатняе — тэрмапластычнае валакно (каля 20 %). Менавіта дзякуючы яму пакецік не размакае ў кіпені, як звычайная сурвэтка. 

Ці ёсць альтэрнатыва

Самы відавочны спосаб адмовы ад чайнага пакеціка на карысць здароўя і прыроды — выкарыстоўваць заварачны чайнік. Традыцыйны спосаб заваркі — гарантыя высокай якасці напою і бяспекі. Калі патрабуецца парцыённая заварка або вяртанне да чайніка здаецца вам нязручным, паспрабуйце шматразовыя прыстасаванні для заварвання гарбаты ў кубку.

Што можна зрабіць?

Калі выбраць прыдатны шматразовы гаджэт для заварвання рассыпной гарбаты ў кубку або аднавіць традыцыю заварвання гарбаты ў чайніку на ўсю сям’ю, чаяванне стане больш утульным і экалагічным. Купляйце гарбату на вагу — гэта лепшы спосаб ацаніць якасць чайнага ліста.

Друкуецца ў часопісе «Родная прырода»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.