Вы тут

Абеззаражванне зямлі для расады


Пры вырошчванні расады можна сутыкнуцца з праблемамі, звязанымі з няякасным насеннем, дрэннымі ўмовамі ўтрымання і догляду, непадрыхтаваным грунтам. У апошнім выпадку найбольшую небяспеку нясуць яйкі і лічынкі шкоднікаў, а таксама ўзбуджальнікі захворванняў, якія знаходзяцца ў субстраце.


Фота: pixabay.com

Ці трэба абеззаражваць купленую зямлю для расады?

Куплены грунт часцей за зсё складаецца з торфу і не змяшчае ў поўнай меры ўсіх неабходных пажыўных рэчываў. Ён, вядома ж, праходзіць папярэднюю апрацоўку. Але многія дадаюць у гатовую глебасумесь дадатковыя кампаненты (зямлю з агарода, розную арганіку). Тут ужо без апрацоўкі не абысціся. Дзейнічае старое правіла: «Што будзе, калі дадаць у бочку мёду лыжку дзёгцю?». Абеззаражваць давядзецца ўсё.

Прамарожванне грунту

Лепш за ўсё рыхтаваць грунт з восені. Угноеную рыхлую глебу складваюць у мяшкі, якія, у сваю чаргу, трымаюць зімой у памяшканні, што не ацяпляецца. Невялікую колькасць зямлі для пасадак можна трымаць у вёдрах на балконе. За зіму большая частка патагеннай флоры і шкоднікаў загіне.

У сітуацыі, калі грунт выстаўляюць на прамарозку на кароткі тэрмін, для якаснага абеззаражвання спатрэбіцца мінімум тыдзень з пастаяннымі начнымі і дзённымі адмоўнымі тэмпературамі.

Прапарванне і загартоўванне

Адным з найбольш зручных і хуткіх спосабаў, якія даюць 100 %-ны вынік, з'яўляецца прапарванне. Нават найбольш устойлівыя ўзбуджальнікі накшталт фітафторы і кілы, якія могуць вытрымаць працяглае ўздзеянне мінусавых тэмператур, не выстаяць перад такой цеплавой апрацоўкай.

Падрыхтуйце рондаль або бак патрэбнага аб'ёму (5-10 л) і друшляк. Запоўніце ёмістасць на 40 % вадой і пастаўце на сярэдні агонь. На дно друшляка пакладзіце шчыльную тканіну, зверху насыпце грунт. Як толькі вада ў баку закіпіць, пастаўце зверху друшляк з зямлёй. Працягвайце прапарванне на працягу 20-30 хвілін.

Калі друшляка няма, над рондалем з вадой можна пакласці баваўняную тканіну і зафіксаваць яе краі, якія звісаюць. Усярэдзіне тканіны павінна быць невялікае паглыбленне, у якое і змяшчаецца грунт. Працягласць прапарвання аналагічная.

Гаворачы аб тэрмічнай апрацоўцы, нельга не згадаць яшчэ адзін папулярны спосаб — праграванне грунту ў духоўцы.

Глебасумесь змешваюць у тазіку з невялікай колькасцю вару. Пасля астывання састаў змешваюць і выкладваюць на бляху пластом не таўсцей як 5 см. Загартоўваць трэба каля паўгадзіны пры тэмпературы каля +80 єC.

Біялагічнае абеззаражанне

У прамарожвання, прапарвання і загартоўвання ёсць істотны недахоп — гінуць не толькі шкодныя, але і карысныя мікраарганізмы. У выніку глеба становіцца практычна стэрыльнай.

Добрым рашэннем праблемы стане апрацоўка грунту мікрабіялагічнымі сродкамі «Байкал ЭМ-1», «Фітаспарын». Акрамя падаўлення шкодных патагенаў, гэтыя прэпараты здымаюць стамляльнасць глебы, узбагачаюць яе азотам, каліем, магніем, фторам і іншымі мікраэлементамі, спрыяюць развіццю карыснай мікрафлоры.

Раствор рыхтуюць строга ў адпаведнасці з інструкцыяй. Арыенціровачная норма — 1 г прэпарату на 1 л вады. Апырскваць трэба з распыляльніка.

Некаторыя агароднікі выкарыстоўваюць правераныя «дзедаўскія» метады — апрацоўваюць глебасумесь настоем часнаку, календулы або гарчыцы.

Марганцоўка і медны купарвас

Марганцоўка дапамагае хутка прадэзінфіцыраваць пасадачны грунт. Выкарыстоўваецца ружовы раствор. Для яго падрыхтоўкі 1 г рэчыва раствараюць у 1 л вады так, каб усе крышталікі цалкам расталі.

Адразу пасля заканчэння апрацоўкі ёмістасці з глебай завязваюць, рассадныя ёмістасці шчыльна накрываюць плёнкай.

Перманганат калію выкарыстоўваецца таксама для дэзінфекцыі кантэйнераў, вазонаў і іншых емістасцяў перад іх наступным выкарыстаннем.

Некаторыя агароднікі шчодра праліваюць рассадны грунт слабым растворам меднага купарвасу (1 ч. л. на 5 л вады).

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».