Вы тут

Навуковец БДУ ўдзельнічае ў міжнародным праекце па вывучэнні базонных зорак у Сусвеце


Навуковец БДУ ўдзельнічае ў міжнародным праекце па вывучэнні базонных зорак у Сусвеце.


У інтэрнацыянальны калектыў даследчыкаў увайшлі аспірант фізічнага факультэта БДУ Ілья Перапечка, Якаў Шнір (Лабараторыя тэарэтычнай фізікі Аб’яднанага інстытуа ядзерных даследаванняў, Расія) і Юта Кунц (Універсітэт Альдэнбурга, ФРГ). Яны тэарэтычна наблізіліся да доказу існавання базонных зорак, распрацавалі мноства меркаваных іх тыпаў і знайшлі рашэнне ўраўнення тэорыі гравітацыі з матэрыяльнымі палямі. У сутнасці гэта было найбольш складанай задачай, якая ў навуцы заставалася неразгаданай пры вывучэнні чорных дзірак і базонных зорак. Асноўны ўклад Ільі Перапечкі заключаецца ў распрацоўцы праграмнага пакета для эфектыўнага вырашэння такіх ураўненняў.

Сёння вучоныя ва ўсім свеце спрабуюць даказаць наяўнасць базонных зорак. Складанасць заключаецца ў тым, што тэарэтычна яны нябачныя ў космасе і не выпускаюць ніякага выпраменьвання. Пры гэтым іх параўноўваюць з чорнымі дзіркамі. Праўда, існуе тэорыя, паводле якой базоныя зоркі маглі сфармавацца і ў выніку гравітацыйнага калапсу на пачатковых стадыях развіцця Сусвету пасля Вялікага выбуху.

Гіпатэтычна зорка, што вывучаецца, можа знаходзіцца ў цэнтры галактыкі. І пры доказе існавання гэтага тэарэтычнага аб’екта ў будучыні навукоўцы змогуць растлумачыць шматлікія ўласцівасці галактык, што даводзіцца назіраць, наблізіцца да разумення з’яўлення малавывучаных астранамічных з’яў і цёмнай матэрыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?