Вы тут

Чым адрозніваецца рэферэндум ад выбараў? Адказвае эксперт


У час перадачы «Па сутнасці» на тэлеканале СТБ намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтрвыбаркама Беларусі Іван Толкач растлумачыў, чым правядзенне рэферэндуму адрозніваецца ад правядзення выбараў Прэзідэнта. «Перш за ўсё адсутнічае блок кандыдатаў і ўсё, што звязана з агітацыяй за кандыдатаў. Застаецца агітацыя толькі ў частцы «за» рашэнне, вынесенае на рэферэндум, або «супраць», — адзначыў ён.


Фота: pixabay.com

«Калі праводзіць паралелі з выбарамі, то на рэферэндуме, каб прыняць змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, якія вынесены, трэба абавязкова выканаць дзве ўмовы. Першая — каб у рэферэндуме ўзяло ўдзел больш за палову грамадзян, уключаных у спісы. У гэтым выпадку рэферэндум адбудзецца. Другое — прагаласаваць «за» павінна больш за палову зноў жа ад унесеных у спісы. Калі на прэзідэнцкіх выбарах — проста ад тых, хто ўзяў удзел у галасаванні, то тут — ад унесеных у спісы», — сказаў Іван Толкач.

На рэферэндуме можна будзе прагаласаваць датэрмінова. «На рэферэндуме, як і на выбарах, прадугледжваецца датэрміновае галасаванне. Час такі ж — з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 з аўторка да суботы і ў нядзелю — асноўны дзень галасавання. Тут нічога не мяняецца», — сказаў Іван Толкач.

Ён растлумачыў, што выбарчае заканадаўства прадугледжвае галасаванне на ўчастку як па месцы рэгістрацыі, так і па месцы пражывання. Аднак у другім выпадку павінен быць дакумент, што пацвярджае, дзе чалавек фактычна пражывае. Напрыклад, студэнт, які прапісаны ў Віцебску, а жыве ў Мінску, можа прыйсці на найбліжэйшы ўчастак і прад'явіць дагавор арэнды кватэры.

«Пры гэтым ніякіх каруселяў тут немагчыма, часам спекулююць на гэтым. Камісія па рэферэндуме, калі бачыць, што ў спісе чалавека няма, звяжацца з камісіяй па месцы яго рэгістрацыі і там яго выключаць», — адзначыў Іван Толкач.

Гаворачы аб тым, колькі часу спатрэбіцца на апрацоўку ўсіх галасоў, намеснік загадчыка аддзела адзначыў, што папярэднія вынікі звычайна гатовыя да 2-3 гадзін ночы. «Паколькі могуць быць праблемы недзе з лагістыкай, недзе магчымыя нейкія замінкі на ўчастках, ужо на раніцу панядзелка, 28 лютага, будуць больш удакладненыя звесткі, а канчатковыя падводзяцца недзе ў пятніцу», — сказаў ён.

«Нам вельмі хочацца, каб яўка была высокай. І мы чакаем гэтую яўку. І больш за тое, як беражлівыя людзі, мы павінны разумець, што на рэферэндум выдзяляюцца вялізныя дзяржаўныя сродкі. Больш за Br20 млн на гэты рэферэндум выдзяляецца з бюджэту. Праводзіць мерапрыемства за такую суму, якое не дасць канкрэтнага выніку, на якое людзі проста не прыйдуць, было б сама меней няправільна», — сказаў Іван Толкач.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.