Вы тут

Бранскі тэатр юнага гледача выступіць з гастролямі ў Віцебску


Віцебск 10-11 лютага ўпершыню наведае калектыў Бранскага абласнога тэатра юнага гледача. Ён выступіць з гастролямі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, паведамілі БелТА ў тэатры.


Артысты з Бранска 10 лютага пакажуць віцебскаму гледачу мюзікл «Тры мушкецёры» паводле рамана Аляксандра Дзюма. Гісторыя гэтага твора была ўвасоблена на сцэне ў выглядзе мюзікла вядомага кампазітара Максіма Дунаеўскага на аснове п’есы Марка Разоўскага і вершаў Юрыя Рашанцава. Акцёры Бранскага Тэатра таленавіта згулялі і праспявалі мюзікл, які атрымаў найвышэйшую ацэнку публікі.

У другі дзень гастроляў, 11 лютага, госці з Расіі пакажуць яшчэ адзін вядомы твор — спектакль «Дзядзькаў сон» паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага. Пастаноўку ажыццявіў галоўны рэжысёр Бранскага абласнога тэатра юнага гледача заслужаны дзеяч мастацтва Расіі Юрый Пахомаў. Ён добра знаёмы віцебскай публіцы па шэрагу пастановак на коласаўскай сцэне. Мастак-пастаноўшчык спектакля-вядомы беларускі сцэнограф Валянціна Праўдзіна.

У гэтыя ж дні для школьнікаў будзе паказаны «Фініст-ясны сокал». Спектакль створаны па матывах рускай народнай казкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».