Вы тут

Калектыў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі атрымаў Дзяржаўную прэмію


За цыкл работ «Новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей» Дзяржаўную прэмію з рук кіраўніка дзяржавы атрымалі дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Сяргей Палякоў, яго намеснік па навуковай рабоце Сяргей Красны і намеснік па хірургіі Віктар Кахнюк, загадчык лабараторыі таракальнай анкапаталогіі Віктар Малькевіч.


Сяргей Красны. Фота: БелТА

Аўтары распрацавалі і ўкаранілі ў практыку 80 метадаў дыягностыкі і лячэння анказахворванняў у дарослых і дзяцей, пацверджаных 58 патэнтамі. Створана сістэма аказання высокатэхналагічнай анкалагічнай дапамогі. Дзякуючы выкарыстанню новых метадаў кардынальна палепшаны вынікі дыягностыкі і лячэння злаякасных новаўтварэнняў, што дало магчымасць знізіць смяротнасць дзяцей і дарослых ад гэтай паталогіі.

— Паказчыкі пяцігадовай выжывальнасці пры пухлінах рознай лакалізацыі павялічыліся ў 1,5—3 разы. У выніку ўкаранення распрацаваных метадаў за 2000—2017 гады дадаткова выратавана больш за 12,8 тысячы чалавечых жыццяў.

Акрамя таго, у краіне створана эфектыўная дзіцячая анкагематалагічная служба, распрацаваны і ўкаранёны ў клінічную практыку найноўшыя навукова абгрунтаваныя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння. Выжывальнасць дзяцей ва ўзросце да 17 гадоў са злаякаснымі новаўтварэннямі павялічылася з 54,7 % у 1995 годзе да 75 % у 2017-м, а па некаторых формах перавышае 90 %. Гэта супастаўна з вынікамі вядучых сусветных цэнтраў. У лячэнні вострага лімфабластнага лейкозу Беларусь мае адны з найлепшых вынікаў у свеце.

Неаднойчы ўзнагароджаныя медыкі адказвалі і на пытанні нашага выдання. У сваіх інтэрв'ю для нашай газеты Сяргей Анатольевіч Красны расказваў пра тое, як выявіць рак на ранніх стадыях і вылечыць яго, як змяніць свой спосаб жыцця такім чынам, каб не захварэць. Віктар Ціханавіч Кахнюк, які шмат гадоў спецыялізуецца на раку тоўстай кішкі, падрабязна расказваў нам пра гэты распаўсюджаны ў беларусаў від анкалогіі і найноўшыя метады яго лячэння, якія прымяняюцца ў нашай краіне. Асобна мы пісалі і пра адну з апошніх навуковых распрацовак анколагаў — прымяненне ДНК-вакцыны супраць раку «Еленаген», якая прадэманстравала сваю высокую эфектыўнасць супраць некаторых відаў раку яечнікаў і малочнай залозы.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Культура

У сцен ёсць словы... Пра што сведчаць старажытныя графіці?

У сцен ёсць словы... Пра што сведчаць старажытныя графіці?

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.

Культура

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Канкурсант ад Беларусі на «Віцебск-2022» Ганна Трубяцкая: Маладыя маюць права быць на вялікай сцэне

Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».

Грамадства

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.