Вы тут

У Мінску стартуе прафарыентацыйная акцыя «Дзень з прадпрыемствам»


Прафарыентацыйная акцыя для навучэнцаў выпускных класаў школ «Дзень з прадпрыемствам» стартуе ў Мінску 26 студзеня на ААТ «Мінскі трактарны завод». Яе мэта — папулярызацыя працоўных прафесій сярод навучэнскай моладзі, якая завяршае школьнае навучанне, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Завод наведаюць навучэнцы 11-х класаў сталічнай школы № 98. Дзецям раскажуць пра гісторыю прадпрыемства, пакажуць цэхі, пазнаёмяць з работнікамі, дапамогуць ацаніць перспектывы магчымага працаўладкавання.

Плануецца, што ў далейшым «Дні з прадпрыемствам» будуць праведзены таксама на ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», ЗАТ «Атлант», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» і іншых прадпрыемствах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».