Вы тут

У Бабруйску пры пажары кватэры загінула пенсіянерка


У Бабруйску пры пажары кватэры загінула пенсіянерка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нядобрых.


Трывожнае паведамленне аб пажары ратавальнікам паступіла 26 студзеня ў 01.43. Гарэла аднапакаёвая кватэра дзевяціпавярховага жылога дома па бульвары Прыбярэзінскім у Бабруйску. Па прыбыцці да месца выкліку пажарных з акна кватэры на 4-м паверсе ішоў дым, стварылася шчыльнае задымленне. Занепакоеныя суседзі паведамлялі, што ўнутры знаходзіцца чалавек.

На падлозе ў калідоры ратавальнікамі ў непрытомным стане знойдзена пенсіянерка 1936 года нараджэння. Выратаваць яе не ўдалося. Загінулая з дазволу гаспадара больш за 5 гадоў пражывала ў гэтай кватэры.

У выніку пажару на кухні пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь у кватэры. Эвакуацыя жыхароў пад’езда не праводзілася. Прычына пажару высвятляецца.

Паводле слоў супрацоўнікаў МНС, за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці здарыліся 2 пажары — у Бабруйску і Бабруйскім раёне.

Фота: Магілёўскае абласное УМНС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.