Вы тут

У ДТЗ пацярпеў магіляўчанін: у дачыненні да вадзіцеля распачалі крымінальную справу


У Магілёве адбылося ДТЗ, у якім пацярпеў пасажыр. У адносінах да вадзіцеля, які знаходзіўся ў нецвярозым стане, узбудзілі крымінальную справу, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.


Пракуратура Магілёўскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу прыватнага абвінавачання ў дачыненні да 21-гадовага вадзіцеля, якому інкрымінавана парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Згодна з матэрыяламі справы, у вячэрні час 28 кастрычніка 2021 года нецвярозы мужчына, не маючы права кіравання транспартным сродкам, рухаўся на аўтамабілі Mitsubishi Galant па вул.Кулібіна абласнога цэнтра. Падазроны абраў небяспечную хуткасць і не справіўся з кіраваннем: мужчына выехаў за межы праезнай часткі дарогі, дзе ўчыніў наезд на светлавую апору.

У выніку ДТЗ пасажыру аўтамабіля нанесены цялесныя пашкоджанні.

Паколькі кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення груба парушае правілы дарожнага руху і нясе павышаную грамадскую небяспеку, пракуратура Магілёўскай вобласці па выніках вывучэння матэрыялаў даследчай праверкі ўзбудзіла ў адносінах да вадзіцеля крымінальную справу па ч.1 арт.317 Крымінальнага кодэкса.

Крымінальная справа для арганізацыі папярэдняга расследавання накіравана ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.