Вы тут

У Беларусі плануюць стварыць доследную вытворчасць лінейкі айчынных электрамабіляў


У Беларусі плануюць стварыць доследную вытворчасць лінейкі айчынных электрамабіляў, паведаміў БелТА старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.


«Акадэмія навук вядзе актыўную работу ў сферы электратранспарту з 2019 года. Прадаўжаецца распрацоўка новых доследных узораў. На аснове створанага задзелу плануецца ва ўзаемадзеянні з прадпрыемствамі-партнёрамі выйсці на доследную вытворчасць лінейкі айчынных электрамабіляў. У гэтай лінейцы мінівэн на шасі Joylong, седан на шасі Geely, тыпавы рад каркасных легкавых электрамабіляў з кузавам са шклапластыка, электрагрузавік на шасі аўтамабіля МАЗ, камунальная машына з электрапрыводам, якую ўжо можна сустрэць на вуліцах горада, і нават спартыўны картынг», — расказаў Уладзімір Гусакоў.

Паводле яго слоў, у бліжэйшай перспектыве разам з партнёрамі будзе распрацаваны электробус з павялічанай далёкасцю прабегу з нізкападлогавай пасадкай. У планах таксама стварэнне эксперыментальнай базы для сонечнай і вадароднай энергетыкі, наладжванне доследнай вытворчасці суперкандэнсатараў (так званых накапляльнікаў электраэнергіі), асваенне вытворчасці новых металакампазіцыйных матэрыялаў, вуглепластыкаў і шклапластыкаў.

Савет Міністраў прыняў комплексную праграму развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады. Ключавыя работы па яе рэалізацыі будуць выконвацца Міністэрствам прамысловасці і НАН Беларусі. Так, па распрацоўках Акадэміі навук ААТ «Магілёўліфтмаш» вырабіла эксперыментальны ўзор электрарухавіка для легкавых аўтамабіляў. Атрыманы доследныя ўзоры электраматор-генератара новага пакалення, асноўныя блокі кіравання. Усе асноўныя сістэмы пераведзены на электрычную цягу і электроннае кіраванне.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.