Вы тут

У Бераставіцкім раёне няўдалы абгон прывёў да лабавога сутыкнення


У Бераставіцкім раёне няўдалы абгон прывёў да лабавой аварыі. У ДТЗ ёсць пацярпелы, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Аварыя на трасе Р99 здарылася раніцай 25 студзеня. Вадзіцель «Джылі» рухаўся ў бок Вялікай Бераставіцы. У нейкі момант ён вырашыў абагнаць спадарожны транспарт.

«54-гадовы вадзіцель не пераканаўся ў бяспецы манеўру і пры выездзе на сустрэчную паласу сутыкнуўся з аўтамабілем «Вольва», — расказалі ў ДАІ.

Пасля аварыі вадзіцеля «Джылі» з пераломам шчыкалаткі даставілі ў медустанову. Усе абставіны аварыі высвятляюцца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.