Вы тут

Спецыялісты для «разумнага горада» і «зялёнай эканомікі»


Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна адкрывае набор на новую спецыяльнасць — «Урбаналогія і сіці-менеджмент».


Першы набор складзе 20 студэнтаў: сямнаццаць з іх будуць навучацца за бюжэтныя сродкі, а трое — на платнай форме навучання. Для паступлення трэба будзе здаць тры экзамены ў форме ЦТ: геаграфію, матэматыку і беларускую (рускую) мову. Працягласць навучання складзе чатыры гады. Выпускнікі новай спецыяльнасці атрымаюць дыплом аб вышэйшай адукацыі з кваліфікацыяй «Урбанолаг. Менеджар». Рыхтаваць спецыялістаў будуць на кафедры геаграфіі і прыродакарыстання факультэта прыродазнаўства.

«Урбаналогія і сіці-менеджмент» — новая для рынку працы нашай краіны спецыяльнасць. Неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтай галіне прадыктавана патрэбай у комплексным вырашэнні праблем урбанізацыі. Адукацыйная праграма пабудавана на сучасных сусветных падыходах да кіравання гарадскім развіццём і дасць магчымасць сфарміраваць унікальных спецыялістаў па напрамках «Гарадскі дызайн», «Гарадское планаванне і кіраванне».

Місія ўрбанолага заключаецца ў тым, каб любы населены пункт (у першую чаргу горад) зрабіць зручным для жыцця людзей, забяспечыўшы пры гэтым яго ўстойлівае развіццё. Спецыялісты ў галіне ўрбаналогіі могуць адыграць ключавую ролю ў рэалізацыі канцэпцыі «разумны горад», а таксама па развіцці ў краіне «зялёнай эканомікі».

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці змогуць працаваць як у дзяржаўных арганізацыях і ўстановах, так і ў прыватным сектары, паспяхова будаваць кар'еру ў адміністрацыях гарадоў і раёнаў, сферах архітэктуры і горадабудаўніцтва, транспарту і лагістыкі, экалогіі і ландшафтнага праектавання, у гандлі і грамадскім харчаванні. Атрыманыя кампетэнцыі дадуць магчымасць ім прафесійна рэалізоўвацца на дзяржаўнай службе, у камерцыйных і некамерцыйных арганізацыях нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню, арганізоўваць уласны бізнес.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?