Вы тут

Максім Дрыло: Культура пакідае адбітак у гісторыі на прыкладзе Палаца Незалежнасці


Сёння экскурсію па рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі правялі для супрацоўнікаў, курсантаў, ветэранаў «Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС» і прадстаўнікоў Міністэрства лясной гаспадаркі. З заламі палаца наведвальнікаў знаёміла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант.


Курсант «Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС» Максім Дрыло расказаў карэспандэнту «Звязды», што цяпер ён і яго таварышы праходзяць трохмесячную падрыхтоўку для таго, каб заступіць на службу ў МУС. Візіт у палац — свайго роду ўзнагарода за добрыя вынікі ў падрыхтоўцы. «На экскурсію запрасілі найбольш паспяховых у вучобе курсантаў. Напрыклад, ёсць прадстаўнікі Дэпартамента аховы МУС, падраздзяленняў міліцыі грамадскага парадку», — расказаў падрабязнасці курсант.
Хлопец дадае, што падчас экскурсіі можна прасачыць гісторыю не толькі ўзвядзення Палацу Незалежнасці, але і ў працэс станаўлення нашай дзяржавы. «Сёння мы бачым, як культура пакідае адбітак у гісторыі на прыкладзе Палаца Незалежнасці», — заўважае Максім Дрыло.

Старэйшы інспектар па падрыхтоўцы кадраў «Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС» Максім Губар акцэнтуе, што пабываць на экскурсіі — ганаровая магчымасць для курсантаў установы. Сваіх будучых калег ён называе мэтанакіраванымі асобамі, якія жадаюць стаць абаронцамі Айчыны, а некаторыя — і афіцэрамі МУС.

Максім Губар падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання рэзідэнцыі кіраўніка краіны. Асабліва, адзначае суразмоўца, яго ўразіў музей палаца, зала, дзе праходзіла сустрэча Нарманскай чацвёркі. «Зала сустрэчы вельмі прыгожая па колеры. Там адчуваецца атмасфера той важнай падзеі», — дадае Максім Губар.

Супрацоўнік цэнтра падкрэслівае: рашэнне вадзіць экскурсіі па палацы — выдатная ідэя кіраўніка краіны. «Людзі павінны прыходзіць, глядзець, бо гэтага наш набытак. Такі велічны палац павінны наведваць і малыя, і дарослыя», — кажа хлопец.

Прадстаўнічая група наведвальнікаў была і ад Міністэрства лясной гаспадаркі — заяўка на экскурсію налічвала больш за 100 прозвішчаў. Сярод іх быў і першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун. Ён расказаў, што на базе Рэспубліканскага цэнтра павышэння кваліфікацыі працаўнікоў лясной гаспадаркі паводзіцца семінар-нарада з кіраўнікамі ідэалагічнага сектара лясхозаў, абласных лесагаспадарчых аб’яднанняў.

«У рамках гэтага семінара мы папрасілі наведаць палац, нам далі магчымасць яго паглядзець. Прысутныя тут — спецыялісты, якія на месцах арганізоўваюць ідэалагічную работу ў нашых працоўных калектывах і яны заўсёды на рубяжы работы з людзьмі», — кажа першы намеснік міністра.

Суразмоўца адзначае, што і сам ён першы раз у Палацы Незалежнасці — і гэта незабыўнае ўражанне. «Людзі натхняюцца гэтай аўрай. Яны вельмі радуюцца, што ў першы раз працаўнікі лясной галіны трапілі ў настолькі знакавае месца, па сутнасці — галоўны будынак краіны. Яны вельмі ўражаныя. Я мяркую, гэта станоўча адаб’ецца на іх ідэйна-маральных перакананнях», — сцвярджае суразмоўнік.

Марыя ДАДАЛКА

Фота аўтара, з telegram-канала «Пул Першага»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пагаворым пра спосабы прывесці вагу ў норму, губляючы ў сярэднім па 0,5-2 кг у тыдзень.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.