Вы тут

Георгій Егіазаран: Мы з гэтым законам будзем доўга жыць


На неабходнасць захавання гістарычнай памяці і асабліва праўды аб Вялікай Айчыннай вайне звярнуў увагу і Георгій Егіазаран. Ён узначальвае грамадскае аб'яднанне «Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае аб'яднанне «Аястан». «Захаванне гістарычнай памяці, захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці сёння вельмі важнае для кожнага чалавека. Гэта дае магчымасць паказаць сваю культуру, расказаць сваю гісторыю і пазнаёміцца з іншай культурай. У Беларусі і Арменіі заўсёды былі добрыя адносіны. Мы разам прайшлі Вялікую Айчынную вайну. За вызваленне Беларусі 13 армян атрымалі званне «Герой Савецкага Саюза». І, безумоўна, мы не можам забыць наш агульны боль. Арменія, як і Беларусь, не дазваляе сабе ніякіх змяненняў ці перапісванняў гісторыі», — канстатаваў ён.


Георгій Егіазаран падкрэсліў, што іх грамадскае аб'яднанне актыўна ўключылася ў абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Для армян Беларусі гэта вельмі важная тэма. «Мы з гэтым законам будзем доўга жыць. І калі сёння паставімся да яго неяк несур'ёзна, потым будзем шкадаваць. Рэферэндумы не кожны дзень праводзяцца, і трэба грунтоўна да яго паставіцца, разгледзець усе пункты і быць спакойным, што ты зрабіў усё, што неабходна».

Прэв’ю: pixabay.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».