Купелі, падобныя на вялікія бондарскія кадкі, абсталяваныя для адпачынку пасля гарачай лазні ў зімовы перыяд, любяць госці аграсядзібы ў вёсцы Заазер'е Сенненскага раёна. Дзеля іх сюды, у лясны куток, прыязджаюць не толькі мясцовыя аматары і знаўцы парной, але і жыхары з суседніх раёнаў. Вось і маладыя супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзела МНС у чарговы дзень адпачынку пасля дзяжурнай змены вырашылі наведаць заазерскую лазню з яе незвычайнай «балеяй» пад адкрытым небам. Дарэчы сказаць, адмысловыя бочкі-купальні зроблены гаспадарамі гэтай жа аграсядзібы.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.
Артыстка з чароўным голасам сёлета прадставіць Беларусь на конкурсе эстраднай песні «Віцебск—2022».
Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца сучасныя бацькі.
Цалкам вырашыць праблему кібернебяспекі немагчыма.