Вы тут

Мінчанін выкраў 380 л бензіну па паліўных картах арэндных аўтамабіляў


Мінчанін выкраў 380 л бензіну, выкарыстоўваючы паліўныя карты арэндных аўтамабіляў, паведамляе мінская міліцыя.


Фота: ГУУС Мінгарвыканкама.

У Завадское РУУС звярнуўся прадстаўнік службы бяспекі сэрвісу кароткатэрміновай арэнды аўтамабіляў, які паведаміў аб крадзяжы паліва. Аператыўнікамі аддзела крымінальнага вышуку сумесна з супрацоўнікамі роты патрульна-паставой службы міліцыі быў затрыманы 24-гадовы работнік службы перавозкі пасажыраў, які выкарыстоўваў паліўныя карты ў сваіх інтарэсах.

«Малады чалавек арандаваў аўтамабілі, браў паліўныя карты, прыязджаў на аўтазаправачныя станцыі і прапаноўваў наведвальнікам АЗС заправіць іх аўто па карце. Вадзіцелі ахвотна згаджаліся, пасля чаго перадавалі мінчаніну неабходную суму грошай і запраўлялі свае транспартныя сродкі. Паліва мінчанін рэалізоўваў па цане, устаноўленай на АЗ. Усяго маладым чалавекам выкрадзена 380 л бензіну на агульную суму Br760. Раней мужчына ў поле зроку праваахоўнікаў не трапляў», — распавялі ў міліцыі.

Устаноўлена, што з-за гульнёвай залежнасці ў мужчыны ўтварыўся вялікі доўг, пагасіць які ён вырашыў за кошт кампаніі. Следчыя распачалі крымінальную справу за ўчыненне крадзяжу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.