Вы тут

Палата прадстаўнікоў сабралася на пазачарговую сесію


За дзень да абвяшчэння Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Палата прадстаўнікоў сабралася на пазачарговую сесію.


Дэпутаты разгледзелі тры законапраекты і пастанаўленне аб сваёй дзейнасці ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму. Адмысловы дакумент прадставіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў. На гэтую ўстанову была ўскладзеная работа па каардынацыі збору водгукаў і прапаноў па змесце праекта Канстытуцыі. Усяго паступіла амаль 9000 такіх зваротаў. «Нягледзячы на вялікую колькасць зваротаў, базавыя, краевугольныя нормы ў іх не адмаўляліся. Падтрымка прапанаваных падыходаў па мадэрнізацыі Канстытуцыі змяшчалася ў большасці водгукаў»,— акцэнтуе выступоўца. Ён пералічыў нормы, якія былі прапанаваны падчас усенароднага абмеркавання і ўлічаны ў праекце Асноўнага Закона. Яны тычыліся пытанняў здзяйснення дэмакратыі ў краіне, беларускай мадэлі развіцця, выкарыстання дзяржсімвалаў, сямейных каштоўнасцяў і іншыя. 

Шэраг прапаноў, па словах Вадзіма Іпатава, закраналі норму аб тым, што «грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя». «Выказвалася занепакоенасць, што такая норма стане першым крокам да ўвядзення платнай медыцыны, а за невыкананне магчыма ўвядзенне нейкай адказнасці. Асобныя грамадзяне звязвалі гэта з прымусовай вакцынацыяй. Па выніках абмеркавання ў кіраўніка краіны прынятае рашэнне пайсці на сустрэчу пажаданням грамадзян. І гэта частка выключана, замест дапоўнена фармулёўка «грамадзяне клапоцяцца аб захаванні ўласнага здароўя», — расказаў дырэктар НЦЗПД пра дыскусійны пункт Канстытуцыі.

Валянцін Семяняка, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце расказаў, што дэпутаты актыўна падключыліся да канстытуцыйнай работы ў разнастайных формах — дыялогавыя пляцоўкі, абмеркаванне на круглых сталах і ў СМІ, сустрэчы з грамадзянамі падчас асабістых прыёмаў, сустрэчы ў працоўных калектывах. «За дадзены перыяд парламентарыі прынялі ўдзел у 1429 сустрэчах у працоўных калектывах і з насельніцтвам, 427 дыялогавых пляцоўках, 10 пасяджэннях круглых сталоў, 24 грамадскіх прыёмных. У ходзе дадзеных сустрэч шырокі інтарэс грамадзяне праявілі да рэдакцыі новай главы Канстытуцыі па Усенародным народным сходзе. Ставіліся ўдакладняючыя пытанні пра мэты, задачы, паўнамоцтвы дадзенага органа. Асноўныя прапановы, якія паступілі ад грамадзян, накіраваны на ўдасканаленне выбарчага, працоўнага, пенсіённага і іншага заканадаўства», — удакладніў дэпутат.

Парламентарыі прынялі ў першым чытанні змены ў Закон «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх». З мэтай прыняцця дадатковых мер уздзеяння на падлеткаў, якія ў канфлікце з законам, і для стварэння роўных умоў для непаўналетніх хуліганаў, што маюць і не маюць заробку законапраект прадугледжвае індывідуальную прафілактычную работу. 

«Законапраектам выдзяляецца канкрэтны пералік адміністрацыйных правапарушэнняў, пры здзяйсненні якіх індывідуальная прафілактычная работа з непаўналетнімі праводзіцца толькі ўстановамі адукацыі. Акрамя таго, прадугледжваецца магчымасць змяшчэння ў спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ці лячэбна-выхаваўчыя ўстановы непаўналетняга, у дачыненні да якога за здзяйсненне асобных адміністрацыйных правапарушэнняў па працягу года чатыры разы прымяняліся меры прафілактычнага ўздзеяння ў выглядзе папярэджання і мер выхаваўчага ўздзеяння», — кажа пра закон міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Да такіх «асобных» правапарушэнняў адносяцца наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, іншыя гвалтоўныя дзеянні, дробны крадзеж, наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, мелкае хуліганства, распіце алкагольных, слабаалкагольніх напояў, піва, ужыванне наркатычных рэчываў, прастытуцыя і іншыя.

«Неабходнасць рэалізацыі дадзенага палажэння абумоўлена выключэннем папярэджання з пераліку відаў адміністрацыйнага спагнання і аднясення яго ў лік прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх»,— дадае Іван Кубракоў.

Таксама дэпутаты падтрымалі ў другім чытанні праект змен у законы па пытаннях дзейнасці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і ратыфікацыю пратакола па супрацьдзеянні легалізацыі даходаў, атрыманых шляхам злачынстваў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».