Вы тут

Больш за 5,6 мільёна пасажыраў выкарыстоўвалі тэрміналы самаабслугоўвання БЧ у мінулым годзе


На працягу 2021 года білеты на цягнікі з ненумараванымі месцамі праз тэрміналы самаабслугоўвання набылі 5 мільёнаў 655 тысяч чалавек. Гэта ў 1,5 разы больш, чым у 2020 годзе паведамляе прэс-цэнтр магістралі. Тэрміналы для пасажыраў сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначным білетным касам.


Дадзены канал продажаў карыстаецца ўзрастаючым попытам у жыхароў і гасцей краіны. Сёння ў сярэднім з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання штомесяц праязныя дакументы афармляе каля 471,3 тысячы пасажыраў Беларускай чыгункі.

Найбольшая колькасць білетаў была аформлена праз тэрміналы ў перыяд з чэрвеня па кастрычнік. У ліпені 2021 года імі скарыстаўся кожны дзясяты пасажыр цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа і гарадскіх ліній.

На працягу 2021 года было ўстаноўлена і ўведзена ў эксплуатацыю 27 новых тэрміналаў. Дзякуючы гэтаму шырэйшыя магчымасці афармлення праезду з’явіліся на вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі, Віцебск, Магілёў, Бабруйск, Баранавічы-Палескія, Асіповічы, Гомель, Жлобін і Пінск.

Цяпер на станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі ўстаноўлены 184 прылады самаабслугоўвання, у тым ліку 97 тэрміналаў новага тыпу. У 2022 годзе плануецца ўстанавіць яшчэ 29 тэрміналаў самаабслугоўвання.

З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы продажу праязных дакументаў. Гэта хутка, зручна і бяспечна.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».