Вы тут

Праект «Памяць жыве ў пакаленнях» стартуе ў БДУ


Ён прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і накіраваны на захаванне малавядомых, але значных у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны дат, дапаўненне хронікі ваенных гадоў унікальнымі падзеямі, якія дэманструюць гераізм і патрыятызм беларускага народа.


Распрацоўшчыкамі праекта выступілі студэнты і супрацоўнікі гістарычнага факультэта БДУ. Яны дэталёва прапрацавалі асобныя старонкі гісторыі і акрэслілі гадавіну асобных дат. Многія з іх у 2022 годзе пройдуць пад эгідай 80-годдзя. Гэта Ванзейская канферэнцыя, дзень масавага знішчэння вязняў Мінскага гета, пачатак дзейнасці лагера ў Малым Трасцянцы, стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху, наступленне Чырвонай Арміі ў Сталінградскай бітве. Гэтыя і іншыя падзеі знойдуць адлюстраванне ў навуковых семінарах, круглых сталах, экскурсіях і выставах. 

Акцэнт пры правядзенні тэматычных акцый зробяць на прыцягненні школьнікаў, моладзі і знаёмстве іх з гістарычным мінулым праз наведванне памятных трагічных мясцін Беларусі, сустрэчы са сведкамі вайны. Дарэчы, запланаваны паездкі ў мемарыяльныя комплексы «Хатынь — Дальва», «Чырвоны Бераг» , «Азарычы», Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму ў Бабруйску, Мемарыял ахвярам Гарадзейскага гета ў Нясвіжскім раёне.

Адмысловае месца ў праекце займае горад Маладзечна, дзе за час акупацыі было забіта каля 3000 яўрэяў. Плануецца наведванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, Мінскага абласнога краязнаўчага музея, мемарыяльнага комплексу «Шталаг 342», помнікаў воінам, партызанам і ахвярам нацызму.

Таксама частку мерапрыемстваў прымяркуюць да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, Дня Перамогі, Дня памяці і смутку, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня народнага адзінства.

Першым мерапрыемствам праекта стаў семінар «Гістарычныя мясціны Халакосту: ад Мінскага гета да Аўшвіца», які праходзіць сёння на базе Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны з удзелам настаўніка гісторыі, былой вязніцы Чарнаўчыцкага гета Ларысы Александрэнкі, а таксама прадстаўнікоў сталічных гімназій, гарадскога інстытута развіцця адукацыі і іншых.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.