Вы тут

Слухаем спадчыну класіка


Радыёканал «Культура» Беларускага радыё і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы рыхтуюць сумесны праект «Слухаем класіка» з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі. На працягу юбілейнага года ў апошнюю суботу кожнага месяца ў праграме «Прачулым радком...» у эфіры прагучаць творы Янкі Купалы са зборніка «Спадчына» ў выкананні артыстаў мінскіх тэатраў.


Мастацкае чытанне будзе суправаджаць літаратурна-гістарычная даведка пра гісторыю стварэння паэтычных радкоў, падрыхтаваная навуковымі супрацоўнікамі музея Янкі Купалы.

На першую сустрэчу ў эфіры 29 студзеня запрошаны народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. У выкананні мэтраў Купалаўскай сцэны прагучаць дэбютны верш Янкі Купалы «Мужык» (1905) і знакамітая «Спадчына» (1918), якая дала назву чацвёртаму паэтычнаму зборніку паэта, што быў выдадзены ў Мінску Беларускім кааператыўным таварыствам «Адраджэнне» 100 гадоў таму, у 1922 годзе.

— Творчая спадчына Янкі Купалы — каштоўны здабытак беларускай і сусветнай культуры, — адзначае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок. — У паэтычным свеце, створаным класікам нацыянальнай літаратуры, увасобіўся духоўны скарб, назапашаны нашымі продкамі, гарманічна паядналіся найлепшыя здабыткі народнай паэтыкі і еўрапейскай літаратурнай традыцыі. Для суайчыннікаў Купала стаў Прарокам адраджэння Бацькаўшчыны, а для нашых блізкіх і далёкіх суседзяў — голасам Беларусі.

Нагадаем, праект «Прачулым радком...» выходзіць на канале «Культура» па суботах і нядзелях у 08:05 і 12:05. Выпускі даступныя таксама ў аўдыяархіве на сайце www.radіokultura.by.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».