Вы тут

Выстава архідэй «Трапічная палітра» пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе 28-30 студзеня


Пад купалам трапічных раслін, у экспазіцыйнай аранжарэі будуць прадстаўлены больш як 100 відаў архідэй, якія вельмі рэдка пакідаюць закрытую фондавую аранжарэю і дэманструюцца публіцы. Так, упершыню можна будзе ўбачыць архідэю блеціла паласатую. Супрацоўнікі батанічнага саду таксама абяцаюць, што асаблівым сюрпрызам для наведвальнікаў стане водная архідэя «Спірантэс». 


Можна будзе атрымаць асалоду ад раскошнага цвіцення каштоўных архідэй, ацаніць унікальную дэкаратыўнасць іх лістоты, пазнаёміцца з разнастайнасцю і далікатнай незвычайнасцю мініяцюрных сартоў.

Таксама для наведвальнікаў выставы будуць арганізаваны майстар-класы па доглядзе і вырошчванні архідэй. На іх раскажуць пра новыя методыкі ў пасадцы, разнавіднасці субстратаў для гэтых раслін, сродкі іх аховы ад хвароб і шкоднікаў. Наведванне майстар-класаў па папярэднім запісе. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.