Вы тут

Галасавы чат-бот па кібербяспецы запусціў МТС


Галоўная задача сэрвісу — навучыць дзяцей асновам правільных і бяспечных паводзін у Сеціве.


Навучальны чат-бот знаходзіцца ў месенджары Telegram — @cybersafety_bot. На анлайн-платформе шэсць папулярных блогераў праз галасавыя паведамленні распавядаюць аб розных аспектах бяспекі ў інтэрнэце. Карыстальнік можа выбраць аднаго з «настаўнікаў», тэму для вывучэння і пачаць з ім «гутарку».

Як правільна кантактаваць з незнаёмцамі ў інтэрнэце і не стаць удзельнікам небяспечнага челенджа? Чаму так важна прытрымлівацца анлайн-этыкету? Як абараніць свой рахунак ад зламыснікаў? Што рабіць, калі сутыкнуўся з цкаваннем у інтэрнэце? На гэтыя і іншыя пытанні блогеры дадуць простыя і зразумелыя адказы.

Пасля завяршэння «размовы» карыстальнікі чат-бота атрымаюць спасылку на серыю відэаролікаў праекта «Дзеці ў інтэрнэце», якія дазваляюць атрымаць яшчэ больш карыснай інфармацыі аб кібербяспецы. Праект стартаваў больш як восем гадоў таму ў выглядзе афлайн-урокаў, а летась быў пераведзены ў анлайн-фармат. У майстар-класах па бяспечных паводзінах у Сеціве прынялі ўдзел больш за 10 тысяч школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.