Вы тут

Сумясціць прыемнае з карысным — чым цікавы алімпійскі кластар Яньцын


Гісторыя і сучаснасць, канешне, не ведаюць умоўнага склону, але калі б не было пандэміі і білеты на Алімпійскія гульні актыўна прадаваліся, алімпійскі кластар Яньцын быў бы вельмі папулярным. Гэта вельмі цікавае для турыстаў месца. Раён Яньцын размяшчаецца за 75 кіламетраў ад Пекіна. Месца славіцца шматлікімі тэрмальнымі крыніцамі, нацыянальнымі паркамі і лыжнымі курортамі. Тут знаходзіцца Бадалін — самы наведвальны адрэзак Вялікай Кітайскай сцяны. 


Спартыўныя аб’екты Яньцына прымуць спаборніцтвы па гарналыжным спорце, бабслеі, скелетоне і санным спорце. 

Нацыянальны гарналыжны цэнтр

Копмлекс размешчаны ў горным масіве Сяохайто і ўключае сем трас. Гэты рэгіён не з’яўляецца самым снежным, таму трасы пакрюыць штучным снегам. Пасля Алімпійскіх гульняў комплекс застаннеца і будзе выкарыстоўвацца для правядзення спаборніцтваў і трэніровак. 

Нацыянальны санна-бабслейны цэнтр

Для Кітая гэта ўнікальны аб’ект. Гэта першая ў краіне і трэцяя ў Азіі санна-бабслейная траса. Комплекс уключае 2000 глядацкіх месцаў, і яшчэ 8000 гледачоў могуць назіраць за спаборніцтвамі стоячы. Пасля алімпіяды цэнтр будзе прымаць міжнародныя спаборніцтвы і стане трэніровачнай базай для зборнай Кітая. 

Кітайскія алімпійскія аб’екты паступова напаўняюцца спартсменамі. У Кітай прыляцелі і члены беларускай дэлегацыі.

Біятланісты Дзмітрый Лазоўскі, Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў і Раман Ялетнаў, рэйсам з Мілана прыбыла ў міжнародны аэрапорт Пекіна Шоўдаў. Пасля праходжання ўсіх неабходных працэдур каманда пачне падрыхтоўку да алімпійскіх стартаў у Нацыянальным біятлонным цэнтры ў Чжанцзянкоу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».