Вы тут

Галоўчанка: Беларусь можа забяспечыць большасць патрэбнасцяў Сірыі ў прадукцыі машынабудавання


Беларусь можа забяспечыць большасць патрэбнасцяў Сірыі ў прадукцыі машынабудавання. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з міністрам грамадскіх работ і жыллёвага будаўніцтва Сірыі Сухейлем Абед аль-Лаціфам, перадае БелТА.


«Беларусь і Сірыя здаўна звязаны трывалымі адносінамі дружбы і супрацоўніцтва. Мы ніколі не былі абыякавымі да таго, што адбываецца ў Сірыі, і ў самыя складаныя часы нязменна былі побач і выказвалі падтрымку сірыйскаму народу. Мы вельмі рады, што дзякуючы стойкасці, мужнасці, цярпенню вы змаглі выстаяць пад беспрэцэдэнтным міжнародным націскам і наладжваеце мірнае жыццё, аднаўляеце краіну», — сказаў Раман Галоўчанка.

Візіт сірыйскага боку звязаны з правядзеннем чарговага пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве. Дэлегацыя азнаёмілася з прамысловым патэнцыялам Беларусі, абмеркавала праекты, якія знаходзяцца ў парадку дня супрацоўніцтва. «Мы разумеем асноўныя задачы, якія стаяць перад урадам Сірыі. Гэта аднаўленне інфраструктуры і эканомікі краіны, неабходнасць пошуку рэсурсаў, якія дадуць магчымасць фінансаваць гэтыя важныя для краіны праекты. На падставе нашага шматгадовага вопыту супрацоўніцтва мы ўпэўнены, што Беларусь можа забяспечыць большасць патрэбнасцей Сірыі ў прадукцыі машынабудавання, пасажырскай, сельскагаспадарчай, грузавой, будаўнічай тэхніцы. Разумеем, што неабходна знайсці схемы, якія дадуць магчымасць фінансаваць сумесныя праекты», — адзначыў прэм’ер-міністр.

На думку Рамана Галоўчанкі, неабходна рухацца па двух напрамках. Па-першае, арганізаваць рамачныя або парасонавыя дамоўленасці на ўзроўні ўрадаў, вызначыць прынцыповыя схемы арганізацыі сумеснай работы. Другі ўзровень — гэта ўжо ўзровень бізнесу, які на аснове гэтых дамоўленасцей павінен выбудаваць узаемавыгадныя і бяспечныя схемы іх рэалізацыі.

Прэм’ер-міністр абазначыў перспектыўнасць супрацоўніцтва і ў сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі. «Беларусь аказвала і прадаўжае аказваць у тым ліку гуманітарную дапамогу Сірыі. Пад патранажам Прэзідэнта ўжо шмат гадоў рэалізуецца праграма аздараўлення сірыйскіх дзяцей. За апошнія 5 гадоў больш як 1 тыс. дзяцей Сірыі адпачылі ў Беларусі. Мы гатовы прадаўжаць гуманітарнае супрацоўніцтва і пры наяўнасці такіх просьбаў абавязкова разгледзім варыянты далейшай гуманітарнай дапамогі», — дадаў ён.

Сухейль Абед аль-Лаціф падкрэсліў, што Сірыя ганарыцца дружбай з Беларуссю. «Урад Сірыі высока цэніць пазіцыю Беларусі ў тым, што датычыцца барацьбы сірыйскага народа з тэрарызмам апошнія 10 гадоў, цэніць падтрымку беларускага боку ў рамках міжнародных арганізацый і пляцовак», — заявіў ён.

Тавараабарот Беларусі і Сірыі ў студзені — лістападзе 2021 года павялічыўся на 41,1 працэнта, экспарт — на 43,8 працэнта. Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту сталі лекавыя сродкі, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, малочная сыроватка. Аснову імпарту тавараў з Сірыі склалі тканіны з сінтэтычных комплексных ніцей, аліўкавы алей, фрукты, арэхі, прыгатаваныя або кансерваваныя іншым спосабам, кава, насенне аніса, бадзяну, фенхелю, каляндры, кмену, ягады ядлоўцу.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.