Вы тут

Затрыманы мужчына, які абяцаў мінчаніну ўладкаваць яго на працу ў Кітай, але замест гэтага аформіў на яго два крэдыты


Гараджанін паведаміў у Фрунзенскае РУУС, што перадаў незнаёмцу пашпарт для падрыхтоўкі візы, а той аформіў на яго імя два крэдыты. Аказалася, што ў сацыяльнай сетцы мужчына знайшоў прапанову ўладкавацца на працу ў Кітаі і звязаўся з пасярэднікам, які абяцаў хутка аформіць неабходныя дакументы, у тым ліку працоўную візу.


Аднак пасля атрымання чужога пашпарта падазраваны адправіўся ў банк і адкрыў на імя мужчыны крэдыт на суму 20 тысяч рублёў, а таксама ўзяў у растэрміноўку дарагі тэлевізар, паведамляе ГУУС Мігарвыканкама.

Потым падазраваны вярнуў мінчаніну пашпарт, выдаліў гісторыю перапіскі і перастаў выходзіць на сувязь. Тэлевізар мужчына прадаў, грошы патраціў на асабістыя мэты.

Распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.