У Пекіне адбылося афіцыйнае адкрыццё Алімпійскіх вёсак — аб’екты прымаюць спартсменаў, членаў дэлегацый і журналістаў з усяго свету, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы Гульняў-2022 будуць праходзіць адразу ў трох кластарах: у Пекіне, павеце Яньцын і горадзе Чжанцзякоу. У кожным з іх пабудавана вёска для размяшчэння дэлегацый, у суме яны змогуць прыняць каля 5,5 тыс. спартсменаў і членаў нацыянальных каманд.
Тры вёскі часткова пачалі работу і пачалі прымаць першыя дэлегацыі 23 студзеня. У першы дзень туды заехалі прадстаўнікі Кітая, Аўстраліі, Канады, ЗША, Фінляндыі і іншых краін. Першая група беларускай алімпійскай дэлегацыі прыляцела ў Пекін сёння — у яе склад увайшлі мужчынская біятлонная каманда, шэф беларускай місіі Аляксандр Гагіеў, а таксама медыцынская група.
Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага.
Фота: ТАСС
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».