Вы тут

У Беларусі за суткі пры пажарах загінулі чатыры чалавекі


У Беларусі за суткі пры пажарах загінулі чатыры чалавекі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.


«27 студзеня ў 16.47 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым драўляным доме ў в.Хатомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены, у агні загінуў гаспадар дома 1962 года нараджэння», — расказалі ў ведамстве. Прычына пажару высвятляецца.

У гэты ж дзень таксама ў Брэсцкай вобласці ў 21.23 ратавальнікам паведамілі аб узгаранні ў жылым драўляным доме ў в.Рэчыца Бярозаўскага раёна. Пры тушэнні знойдзены загінулы сужыцель гаспадыні дома 1978 года нараджэння.

27 студзеня ў 06.24 паступіла інфармацыя аб пажары жылога дома ў в. Вялікая Жорнаўка Гродзенскага раёна. Там загінуў гаспадар дома 1927 года нараджэння. Таксама яшчэ адзін пажар з гібеллю чалавека здарыўся ў Магілёўскім раёне.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Прэв’ю: pexels.com 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.