Вы тут

У Брэсце затрыманы сутэнёр


На 43-гадовага жыхара абласнога цэнтра выйшлі аператыўнікі па супрацьдзеянні злачыннасці ў сферы нораваў. У канцы мінулага года мужчына пазнаёміўся ў сацсетцы з 42-гадовай мясцовай жыхаркай і ўгаварыў яе заняцца прастытуцыяй, піша МУС.


Скрыншот з відэа МУС.

Брастаўчанін самастойна знаходзіў кліентаў, стварыўшы ў інтэрнэце тэматычную старонку. На сваім аўтамабілі ён вазіў жанчыну на сустрэчы і дзяліў з ёю грошы, атрыманыя ад незаконнай дзейнасці.

Падчас чарговай сустрэчы з кліентам сутэнёра затрымалі. Следчымі распачата крымінальная справа за ўцягванне ў прастытуцыю.

Фігурант раней судзімы за крадзеж, яго пратэжэ — за незаконны абарот наркотыкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?