Вы тут

Затрыманы чарговыя наркааптавікі: канфіскавана 500 г псіхатропу


На дваіх 24-гадовых мінчан выйшаў сталічны наркакантроль. Маладыя людзі везлі ў сваёй машыне паўкілаграмовы скрутак з альфа-PVР, а таксама шалі, фасовачныя пакеты і ізастужку, перадае тэлеграм-канал МУС.


Па словах затрыманых, яны працавалі на наркамаркет каля двух месяцаў: забіралі ў тайніках буйныя партыі тавару, фасавалі і рабілі закладкі з дозамі.

У выніку далейшых мерапрыемстваў аператыўнікі затрымалі з доказамі злачынства 40-гадовага жыхара Салігорска і 24-гадовага замежніка. Абодва з’яўляюцца спажыўцамі — забіралі наркотыкі ва ўмоўленых месцах. У аднаго канфіскавана 5 г марыхуаны, у другога — 2 г мефедрону.

Узбуджаны крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў, у тым ліку з мэтай збыту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».