Вы тут

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава


Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». Ачышчэнне перад тым, як прырода зноў адродзіцца. Нягледзячы на тое, што моцных маразоў на працягу апошняга зімовага месяца не чакаецца, да сапраўднай цёплай вясны яшчэ далёка. Дзмітрый Рабаў распавёў пра тое, які сцэнарый надвор’я больш верагодны для надыходзячага лютага.


Па папярэдніх прагнозах сусветных прагнастычных цэнтраў сярэдняя месячная тэмпература паветра чакаецца на 1 градус вышэй за норму ў першай палове месяца і на 1,5 градусы ў другой. Люты па сваім тэмпературным рэжыме падобны на студзень і адрозніваецца ўсяго на 0,2 градуса. Норма ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 6 па паўночным усходзе краіны. На працягу месяца адзначаецца ў сярэднім ад 10 да 17 дзён з адлігай. Месячная колькасць ападкаў прагназуецца вышэй за кліматычную норму: у сярэднім нас чакае ад 15 да 20 такіх дзён. На працягу лютага снежнае покрыва звычайна павялічваецца, і ў канцы месяца яго сярэдняя вышыня дасягае ад 7 см у паўднёвых рэгіёнах да 26 у паўночных. Не абыдзецца без шэрані і завірухі. 

З гісторыі метэаназіранняў

  • Самым халодным за ўвесь перыяд метэаназіранняў лічыцца люты 1929 года. Самым цёплым аказаўся люты 1990 года. 
  • Абсалютны мінімум −40,7 градуса быў адзначаны на метэастанцыі Докшыцы ў ноч на 1 лютага 1956 года. Абсалютны максімум +17,2 градусы зарэгістраваны на метэастанцыі Брэст днём 21 лютага 1990 года.

Дарэчы, працягласць светлага часу сутак ў лютым узрастае ўжо да дзвюх гадзін. А разам з гэтым павялічваецца і паўтаральнасць яснага неба. Калі на працягу студзеня сонца звычайна свеціць каля 40 гадзін, то ў лютым больш за 70. Такім чынам, якім бы ні было надвор’е, сама прырода дапамагае нам паступова настройвацца на вясну. 

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».